Новая стужка Вэрнэра Гэрцага пра інтэрнэт


https://www.youtube.com/watch?v=Dk5KzxgBiNg

Вядомы рэжысёр Вэрнэр Гэрцаг вырашыў зрабіць фільм, які даследуе прыроду сеціва. У стужцы «Дзіва! З надзеяй аб свеце і сеціве» Гэрцаг не толькі апісвае перадгісторыю інтэрнэту, але і з зайздроснаю смеласцю спрабуе прадказаць яго будучыню. 

Тут і праграмісты, якія хочуць перамогі робатаў над футбалістамі, і футурысты, і стваральнік будучыні, геній сучаснасці Ілан Маск. Але і людзі, якія пакутуюць ад інтэрнэту, праз які іхнае жыццё сталася пеклам. Такім чынам рэжысёр стварае ўсеабдымную карціну ўзаемаадносінаў чалавека і тэхнікі, якая адначасова захапляе і выклікае жах.
Калі вы спытаеце, ці з’явіцца некалі штучны інтэлект, які будзе здымаць кіно, я адкажу: бясспрэчна так. Ці будзе яно такое якаснае, як вашае? Ніхто і блізка так не зможа», – паўжартам кажа рэжысёру Зэбаст’ян Трун, інжынер-робататэхнік са Стэнфарду.
Новая стужка Гэрцага «Дзіва! З надзеяй аб свеце і сеціве» (Lo and Behold, Reveries of the Connected World) ужо атрымала ўзнагароду ў Мюнхене. Гледачы «Белсату» могуць пабачыць фільм праз свае прымачы ў суботу, 18 лютага, а 18:15.
Каментары