Новая праграма на «Белсаце»: «Вот так»


У панядзелак, 5 чэрвеня, у эфір «Белсату» выйдзе новая праграма «Вот так», якую рыхтуюць журналісты Маша Макарава і Ігар Віняўскі.

Новая праграма будзе выходзіць ад панядзелка да пятніцы а 20:30 на расейскай мове. Яна будзе распавядаць пра тое, як жывецца ў былых савецкіх рэспубліках. У большасці гэтых краінаў людзі глядзяць федэральныя расейскія каналы і маюць скажоны вобраз таго, што адбываецца ў суседзяў.

Спадарожнік «Белсату» дасяжны ў Расеі, на Каўказе, ва Украіне і Крыме, нават на захадзе Казахстану. Наш тэлеканал будзе трансляваць альтэрнатыўны погляд на гэтыя падзеі, які не заўсёды супадае і з тым, што паказваюць незалежныя расейскія СМІ. Бо апошнія ў вялікай ступені распавядаюць пра краіны былога СССР праз «расейскую прызму».

Болей пра планы праграмы тут.

Знаёмства з аўтарамі расейскамоўнай перадачы тут.

Новая праграма будзе выходзіць ад панядзелка да пятніцы а 20:30.

Каментары