Ні прылады забойства, ні матываў: вырак – 24 гады за кратамі


Прыблізна 30-40 тысяч вязняў цяпер застаюцца за кратамі ў Беларусі, паводле звестак праваабаронцаў. Алесь Залеўскі ў «Людскіх справах» прыгадвае спрэчныя справы, за якія фігуранты атрымалі бясконца доўгія турэмныя тэрміны.

14 гадоў Пётр Кучура застаецца за кратамі. 14 гадоў таму ён выйшаў з лецішча на паляванне, дзе ў той час адбылося забойства высокапастаўленага егера, і ўсе гэтыя гады яго чакае сям’я.

«Я веру, што мой муж вернецца. Дай бог. Спадзяюся, што з ім нічога не зробяць, не знішчаць. Яны могуць, падаецца, яны гэты плануюць», – дзеліцца сваймі думкамі жонка асуджанага.

Сын другой гераіні – Галіны Мамедавай – атрымаў 24 гады за забойства 14-гадовай стрыечнай сястры. Справа «шытая белымі ніткамі».

«Ні прылады забойства, ні матыву рэальнага не было, нават доказаў!» – абураецца маці хлопца.

У студыі на пытанні Алеся Залеўскага адказвае эксперт Васіль Завадскі, які больш за 20 гадоў адпрацаваў у пенітэнцыярнай сістэме.

Глядзіце прэмʼернае выданне «Людскіх справаў» у чацвер, 10 траўня, а 18:55. Праграму Алеся Залеўскага можна паглядзець і онлайн.

Каментары