Невытлумачальныя анамаліі ў Лынтупах на Пастаўшчыне


Жыхары ваколіцаў возера Іргінія гадамі жывуць у страху перад невытлумачальнымі зʼявамі: прывіды, дзіўныя слупы туману, шары ў небе. Сведкі – дарослыя сурʼёзныя людзі. Як гэта магчыма?

Здымачная група праграмы «Людскія справы» разам з прафесійнымі выкрывальнікамі містыкі і НЛА выправілася на месца падзеяў.

Зʼяўлялася некалькі кропак у небе, якія рухаліся з рознаю хуткасцю і рэзка мянялі сваю траекторыю. У нейкім момант мы перасталі звяртаць на гэта ўвагу», –

распавядае аператар праграмы Васіль, які з дзяцінства ведае гэтыя мясціны і шматразова станавіўся сведкам анамаліі.

Здымачная група разам з даследчыкамі анамальных зʼяваў засталася на беразе возера Іргінія, каб на ўласныя вочы пабачыць невытлумачальную зʼяву і зафіксаваць яе на камеру. Вынікі іхнай экспедыцыі можна будзе пабачыць на ўласныя вочы ў наступным выданні праграмы. У праграме таксама сабрана шмат сведчанняў мясцовых жыхароў з вёскі Лынтупы і яе ваколіцаў, што ў Пастаўскім раёне, якія не раз сутыкаліся з рознымі анамаліямі.

У студыі «Людскіх справаў» анамаліі разбіралі даследчыца міфалогіі Алена Валодзіна і знакаміты беларускі экстрасэнс Валекс Буяк. Глядзіце прэмʼеру аўтарскай праграмы Алеся Залеўскага ў найбліжэйшы чацвер а 18:55. Праграма дасяжная на тэлевізары, онлайн, а пасля прэмʼеры – і на інтэрнэт-старонцы Белсата.

Каментары