Нечаканы экспромт ад «:B:N:»


«:B:N:» рушыць наперад у «Belsat Music Live». Правераныя гадамі гіты, прэм’ера песні з будучага альбому, экспромты і нечаканы нават для саміх музыкаў дуэт. Госці новага, 25-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» «:B:N:» – ці не адзіныя з беларускамоўнай плыні рок-гуртоў, створаных на мяжы стагоддзяў, якія не толькі дажылі да нашых дзён, але і здольныя сабраць на канцэрт поўную залу.

Алесь Лютыч адкажа на закіды пра творчы застой, згадае сваю першую песню, сыграную на гітары ды пагуляе з вядоўцай Мірай Шульц у асацыяцыі.

Глядзіце і слухайце «Belsat Music Live» 23 верасня а 20:30.

Каментары