Назвалі дармаедам, адабралі лазню


У сувязі з наўпроставаю трансляцыяй Маршу абураных беларусаў з Менску ў сераду 15-га сакавіка гадзіна прэм’ернага выдання праграмы «Маю права» пераносіцца з 19:05 на 21:25.

У наступным выданні «Маю права»:

  • Нашыя карэспандэнты накіраваліся ў Баранавічы – горад, што традыцыйна лічыўся апалітычным, каб паразмаўляць з людзьмі, якія 26 лютага выйшлі на галоўную плошчу гораду бараніцца ад дэкрэту № 3.
  • Чальцы Беларускае асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру з невядомых прычынаў аказаліся сацыяльнымі ўтрыманцамі.
  • Як сталася, што жыхары вёскі Дварэц пад Лунінцом страцілі адзін са сваіх культурных цэнтраў – лазню?

А таксама мінакі адкажуць на пытанні журналістаў «Маю права» пра тое, як найбольш дзейсна бараніць свае правы ў Беларусі.

У сераду, а 21:25, прэмʼернае выданне юрыдычнае праграмы «Маю права». Яе можна глядзець на нашай старонцы онлайн.

Каментары