Найноўшая гісторыя ад Сяргея Лазніцы


https://www.youtube.com/watch?v=hLuWAZL_3AM

Няўдалая спроба путчу ў жніўні 1991 года сталася прэлюдыяй канца савецкага рэжыму. СССР неўзабаве распаўся.

У кадры фільму, які вытканы з сотняў гадзінаў дасканала выбранай хронікі ўважлівым вокам Лазніцы, трапілі не толькі звычайныя ленінградцы, але і вядомыя асобы, такія, як мэр Анатоль Сабчак і ягоны памочнік, цяперашні прэзідэнт Расіі – Уладзімір Пуцін.

Чаму рэжысёр праз чвэрць стагоддзя зноў звяртаецца да падзеі, якая ўвайшла ў сучасную еўрапейскую гісторыю як «нараджэнне расейскай дэмакратыі»?

Адказ – у пятніцу, а 22:05. Адна з самых неадназначных і наватарскіх спробаў асэнсаваць найноўшую гісторыю – у прэм’еры дакументальнага фільму Сяргея Лазніцы «Падзея». Фільм таксама можна паглядзець онлайн.

Каментары