На Радаўніцу на «Белсаце» адмысловая праграма


17 красавіка, у дзень памінання памерлых, на Радаўніцу, згадаем тых, хто прыўнёс у нашае жыццё надзею, узбагаціў сваёй творчасцю і прагаю да жыцця. Такім быў Міхал Анемпадыстаў.

У аўторак, а 17:20, глядзіце адмысловае выданне праекту «Belsat Music Live» Сяргея Будкіна, прысвечанае памяці стваральніка «Народнага альбому», мастака Міхала Анемпадыстава. У праграме заспяваюць Кася Камоцкая, Лявон Вольскі ды Зміцер Вайцюшкевіч.

А 18:10 не прапусціце дакументальнай стужкі Галіны Адамовіч «Дзень памінання». Калісьці вялікую, прыгожую і заможную вёску памалу пакідае жыццё. Паселішча ажывае ў памінальны дзень, на Радаўніцу, бо толькі ў гэты дзень вяртаюцца колішнія жыхары.

І а 21:40, святочным вечарам – дакументальны фільм «Абарваныя жыцці: Уладзімір Высоцкі». Тэлеканал «Arte» даследуе лёс Уладзіміра Высоцкага – сімвалу цэлай эпохі ў Савецкім Саюзе. Ягоныя песні спявалі ды слухалі на тысячах кухняў, канцэртавыя запісы разыходзіліся па сотнях тысячаў рук, людзі натоўпамі хадзілі на спектаклі ды фільмы з ягоным удзелам. Ранняя смерць артыста шакавала мільёны.

Святочныя праграмы ды фільмы 17 красавіка можна будзе глядзець і онлайн.

Каментары