Музыкі-патрыёты


У Дзень Волі на «Белсаце» дзве музычныя праграмы – канцэрт Лявона Вольскага ды прэм’ернае выданне «Белсат Music Live», у якім выступіць гурт «Dzieciuki». Музыкі пакажуць, што любоў да сваёй краіны можна даказваць рознымі шляхамі, у тым ліку – праз музыку.

Легендарны Лявон Вольскі разам з музыкамі з Нарвегіі прэзентуе свой вельмі асабісты альбом «Псіхасаматыка». На канцэрце з дзвюх частак прагучаць як песні з новага альбому, гэтак і найлепшыя песні мінулых гадоў. Канцэрт адбыўся ў снежні 2016 у клубе «Loftas» у Вільні.

У новым выданні – фолк-панк фармацыя з Горадні «Dzieciuki». Музыкі, больш за год пазбаўленыя магчымасці легальна граць канцэрты ў Беларусі, паразважаюць, чаму не для ўсіх беларусаў камунізм роўны нацызму, што рабіць з забаронаю на ўласную творчасць і ці сапраўды добра там, дзе нас няма. У музычным сэце разам з песнямі з альбомаў «Гарадзенскі гармідар» ды «Рэха» чакаюцца таксама і прэм’еры.

«Белсат Music Live» глядзіце ў суботу 25 сакавіка а 22 гадзіне, а канцэрт Лявона Вольскага «Псіхасаматыка» а 23:05.

Каментары