Мужык у ружовым халаце ды блогерка ў эратычнай сукенцы


У сучасным свеце жыццё ў значнай ступені пачынае служыць сыравінаю для паказу на «Ю-Т’юбе». Беларусь не абмінуў гэты феномен.

Усё часцей можна сустрэць выраз «беларускі ю-т’юбэр». Іх любяць і ненавідзяць, крытыкуюць і бароняць на форумах. Цяпер кожны можа стаць публічнай асобаю. Што для гэтага трэба? Вядома, свой відэаблог.

Госця студыі «Прывату», папулярная беларускамоўная блогерка Каця Казлоўская, распавядае:

«Калі я атрымліваю прапановы штосьці рэкламаваць у сацыяльных сетках, гэта раблю не зусім я. Гэтым займаецца мой брэнд пад назваю «Кацярына Казлоўская».

Дзеля славы ці грошай, дзеля забаўкі ці каб данесці нешта карыснае людзям і свету беларусы вядуць відэаблог?

«Персанаж Кацярына Казлоўская і я – гэта розныя бакі маёй асобы. У кадры Казлоўская – гэта паўэр: яна будзе скакаць, як дурная, крыўляцца, а насамрэч, магчыма, перад здымкамі я сядзела і выла».

Што трэба, каб зарабляць на блогінгу і стаць сапраўды папулярным, прынамсі ў межах сваёй краіны? Хто яны і навошта запальваюцца?

У новым сезоне кожны аўторак а 19-й гадзіне – прэм’ернае выданне «Прывату».

Праграма паэткі Валярыны Куставай таксама дасяжная онлайн на нашай старонцы.

Каментары