Мумія Леніна – спецаб’ект у сэрцы Расеі


Мумія Леніна з 1924 г. ляжыць у самым сэрцы Расеі – на Краснай плошчы. Яе гісторыя поўная палітычных інтрыг і зменаў сюжэту. Парэшткі правадыра бальшавіцкае рэвалюцыі даглядае цэлы штаб навукоўцаў, а іхная дзейнасць – таямніца.

Якія эмоцыі мумія Леніна выклікае праз сто гадоў пасля бальшавіцкае рэвалюцыі? Адкуль бярэцца аўра таямнічасці вакол маўзалею? Чаму ўлады не хочуць яго зліквідаваць, хаця за гэта выступаюць 60 % расейцаў?

Адказы – у нядзелю, 14 студзеня, а 20:05 у прэм’еры дакументальнае стужкі «Мумія Леніна – спецаб’ект у сэрцы Расеі». Фільм таксама будзе дасяжны онлайн на нашай старонцы.

Каментары