«Мне далі беларускі інсулін, і я ледзь не памёр»


Шакавальныя гісторыі беларускіх хворых на цукроўку, якія сталіся ахвярамі палітыкі імпартазамяшчэння ў беларускай фармакалогіі.

У новай праграме «Рапарт» Эдуарда Мельнікава беларускія фармацэўты прызнаюць, што не ведаюць пра наступствы замены імпартавых лекаў беларускімі аналагамі.

 

На ўмовах ананімнасці фармацэўты згаджаюцца размаўляць:

«Нас прымушаюць прасоўваць беларускія лекі. За невыкананне штрафуюць».

Інсульт, страта зроку ды іншыя негатыўныя наступствы могуць наступіць пасля прыняцця беларускага аналагу інсуліну. Аднак ці ўсе беларускія лекі горшыя за імпартовыя аналагі? Пра сакрэты вытворчасці беларускіх лекаў, якія лекі выбіраюць звычайныя беларусы, вы даведаецеся ў праграме «Рапарт» у пятніцу, 13 красавіка, а 18:55. Праграма будзе даступная таксама онлайн.

Каментары