«Міхаіл Жызнеўскі. Воін святла». Памяці забітага на Майдане беларуса.


Біяграфічны фільм на ўспамін пра беларуса Міхаіла Жызнеўскага, кавалера ордэна Нябеснай сотні. Узгадайма гэтага чалавека.

Міхаіл Жызнеўскі стаў адною з першых ахвяраў сутыкненняў на вуліцы Грушаўскай у Кіеве. 22 студзеня 2014 года ў час супрацьстаяння дэманстрантаў Еўрамайдану і атрадаў «Беркута» ён атрымаў агнявое раненне ў сэрца.

Жызнеўскі нарадзіўся 26 студзеня 1988 года і не дажыў некалькіх дзён да свайго 26-годдзя. Да адʼезду ва Украіну жыў у Гомлі. 11 верасня 2005 года пакінуў Беларусь.

Я думаю, Міша быў шчаслівым чалавекам. Для яго было найважнейшым у жыцці, каб быў мір на зямлі. Ён дзеля гэтага міру загінуў», – кажа спадарыня Ніна, мама Жызнеўскага.

 

У Кіеве на вуліцы Грушэўскага адкрылі помнік у гонар Міхаіла Жызнеўскага, паэты Эдуард Акулін, Міхась Скобла і Алесь Кіркевіч прысвяцілі яму свае вершы. Героя пахавалі пад Гомлем.
На трэція ўгодкі смерці мы пакажам біяграфічны фільм.
У нядзелю, 22 студзеня, а 19:30 – дакументальная стужка «Міхаіл Жызнеўскі. Воін святла». Трансляцыя будзе даступная таксама онлайн.

Каментары