Мары першай беларускай мадэлі на інвалідным вазку


На Вялікдзень прэм’ера новага дакументальнага фільму вядомай беларускай кінадакументалісткі Вольгі Дашук «Адзіная такая».

Ангеліна Ўэльская нарадзілася з цэрэбральным паралюшам. Яна амаль не размаўляла і не магла хадзіць. У Беларусі такія людзі пражываюць жыццё сярод гора і слёзаў. Гэта чакала б і Ангеліну, каб не ейная мама.

У нейкі момант Вольга Ўэльская зразумела, што яны не могуць болей так жыць. Ангеліна зрабілася першаю беларускаю мадэллю з дзіцячым цэрэбральным паралюшам. Яе запрасілі ўзяць удзел у прэстыжным конкурсе «Міс свету на інвалідным вазку».

Аднак аказалася, нават гэта не тое, чаго Ангеліна хоча найбольш.

У «Вялікдзень», а 20:30, глядзіце прэмʼеру дакументальнага фільму Вольгі Дашук «Адзіная такая».

Фільм будзе дасяжны гледачам «Белсату» на антэне і онлайн на нашай старонцы.

Каментары