Маленькія людзі з вялікімі праблемамі


Ліліпуты – маленькія людзі з вялікім горам. Неталерантнасць нашага грамадства праяўляецца нават у стаўленні да людзей з тымі фізічнымі асаблівасцямі, якія не замінаюць жыць і працаваць.

У гэтым выданні распавядаем пра драмы, якія перажываюць ліліпутаў праз тое, што ад іх адварочваецца грамадства.

«Я ляжала ў шпіталі, дактары былі ў шоку, казалі: «А хто дазволіў нараджаць? Навошта? А вы разумееце, як вы дзіця будзеце гадаваць?» Цяпер у мяне ўнукі, і я самая шчаслівая бабуля», – распавядае сваю гісторыю «маленькая» гераіня сюжэту «Людскіх справаў».

Як жывецца «не такім» у Беларусі?

Адказ – у чацвер, а 19-й гадзіне, у прэмʼерным выданні «Людскіх справаў». Аўтарскую праграму Алеся Залеўскага таксама можна глядзець на нашай старонцы онлайн.

Каментары