Магічны іншасвет Кацярыны Ваданосавай – у «Belsat Music Live»


У новым выданні аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» трапляем у магічны іншасвет Кацярыны Ваданосавай і ейнага гурта «Fantasy Orchestra».

У шчырай размове з вядоўцаю Міраю Шульц спявачка ды паэтка распавядзе пра сваю творчасць і жыццё. У музычным сэце прагучаць песні ўласнага аўтарства і на вершы Уладзіміра Караткевіча ды Алеся Дудара. Не абыдзецца без прэм’еры!

У праграме гучаць песні:

  • «Вясна» (словы і музыка Кацярыны Ваданосавай);
  • «Анёл» (словы і музыка Кацярыны Ваданосавай);
  • «Белы сад» (словы Алеся Дудара, музыка Кацярыны Ваданосавай);
  • «Ногі» (словы Уладзіміра Караткевіча, музыка Кацярыны Ваданосавай);
  • «Дзікае паляванне» (словы і музыка Кацярыны Ваданосавай).

У суботу, 12 траўня, на «Белсаце» а 21:15 у прэм’ерным выданні аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – Кацярына Ваданосава.

Глядзіце праграму на ўсіх прыладах онлайн і пішыце нам у суполку ў «Facebook’у».

Каментары