«Людскія справы» Алеся Залеўскага ў змененым фармаце


Выданне «Людскія справы» заяўляе пра кардынальныя змены фармату і структуры, абяцаючы пры гэтым захаваць адданасць місіі ды традыцыям.

Аўтарская праграма Алеся Залеўскага існуе ўжо больш за тры гады, стаўшыся пачынальніцай новага ў беларускай медыяпрасторы фармату – human social story. Але час ідзе, і канкурэнцыя на рынку змушае адаптавацца і мяняцца.

Галоўная мэта абнаўленняў – даказаць, што і традыцыйны, «лямпавы» ТВ-прадукт можна адаптаваць да патрабаванняў сучасных гледачоў, увагу якіх затрымаць усё больш складана.

Таму мы перапрацавалі структуру праграмы, увялі новыя ўнікальныя рубрыкі, прыйшлі ў «Instagram» і аднавілі старонку ў «Facebook».

Але, нягледзячы на абнаўленні, якія будуць працягвацца да канца снежня, мы застаемся верныя традыцыям. Найперш у нашых тэмах.

«Як ні круці, глыбіня пасылу праекту ёсць падставовай у стратэгічнай перспектыве», – тлумачыць рашэнне пра змену структуры аўтар і вядоўца выдання Алесь Залеўскі.

Галоўнай тэмай праграмы было і застанецца асвятленне таго, як сацыяльна-палітычны, эканамічны стан краіны адбіваецца на лёсе звычайнага беларуса.

Нашыя аўтары паказваюць, як чалавек у межах складанай сацыяльна-эканамічнай сістэмы можа вырашаць свае праблемы і развівацца. Дэталёва разбіраюцца выпадкі, якія датычаць судаводства, беспрацоўя, пратэставага руху ды іншых сацыяльных зʼяваў у Беларусі.

Сябруйце з намі ў Facebook ды Instagram, каб першымі пабачыць навіны пра выданні, нашых экспертаў, герояў і аўтараў. Пішыце нам, калі маеце, што сказаць.

«Людскія справы» – для нас няма чужых праблемаў.

Уключайце «Белсат» у чацвяргі а 19:00 – і пабачце змены на ўласныя вочы.

Старт новага сезону запланаваны на 7 верасня роўна а 19-й гадзіне.

Каментары