Лёс курдскіх дзяцей на іранска-іракскай мяжы


Іранскае кіно пра курдаў на тэлеканале «Белсат». Мастацкая драма «Час п’яных коней» рэжысёра Бахмана Габадзі, што атрымала «Залатую камеру» ў Канах.

Фільм распавядае пра курдскіх сіротаў, якія спрабуюць выжыць пасля смерці сваіх бацькоў. Аюб, старэйшы хлопчык у сямʼі, становіцца галавою дому і павінен выконваць любую працу, якая дазволіла б яму выжыць. Сітуацыя пагаршаецца, калі 12-гадовы Аюб даведваецца, што ягонаму малодшаму брату, калеку Мадзі, патрабуецца тэрміновая аперацыя. Аюб падарожнічае на вялікія адлегласці, каб сабраць грошы, неабходныя для аперацыі. Ён вымушаны займацца кантрабандаю тавараў на іракска-іранскай мяжы. Каб прайсці праз горы, дзеці вымушаныя паіць коней алкаголем.

Глядзіце стужку «Час п’яных коней» (Zamani barayé masti asbha) у нядзелю, 19 лютага, а 21:45.

Каментары