Лявон Вольскі знайшоўся на хутары


Польская журналістка Марыя Чыквін, якая падарожнічае па беларускіх вёсках, трапіла на хутар Лявон Вольскага. Ёй удалося паразмаўляць з Лявонам пра эміграцыю, забароны і мары.

 

Старая хата, недабудаваны дом ды іншыя прыбудовы (лазня, веранда і г. д.), дзе Вольскі дае інтэрв’ю. Робіцца зразумела, што музыка ўсурʼёз і надоўга плануе перабрацца ў вёску. Закончыць будаўніцтва замінае хіба што адсутнасць грошай. Некалькі гадоў легендзе беларускага року не давалі зарабляць на Радзіме. Двойчы ягонае імя ўносілі ў гэтак званы чорны спіс.

«Я ўпэўнены, што вернуцца тыя часы [забаронаў], таму што калі гэтыя чыноўнік пачалі забараняць, яны будуць працягваць гэта рабіць», – кажа Вольскі.

 

Забароны адбіліся на творчасці Лявона: некалькі гадоў пра музыку не было чутно. У інтэрвʼю Вольскі згадвае перыяд фрустрацыі, які доўжыўся пару гадоў – песні проста не пісаліся. Паратункам былі частыя выезды за мяжу ды іранічны погляд на навакольнае жыццё.

Дык ці пачуваецца Лявон Вольскі вольным чалавекам? Шукаем адказ у працягу дакументальнага цыклу «Беларускі клімат» у суботу, 30 чэрвеня, а 20:30.

Каментары