Лета з «Белсатам»


У вакацыйны час наш тэлеканал штодзённа будзе паказваць выдатныя дакументальныя і мастацкія стужкі.

З панядзелка да пятніцы ў эфіры «Белсату» – найлепшыя дакументальныя фільмы з цыклу «Невядомая Беларусь». Стужкі пра беларускую сучаснасць і белыя плямы найноўшае гісторыі нашае краіны глядзіце а 18:05.

Улетку на «Белсаце» варта паглядзець таксама замежныя дакументальныя стужкі, якія перанясуць вас у зусім іншы свет. Пакажуць месцы, якіх вы б ніколі не здолелі наведаць, пазнаёмяць з людзьмі, якіх вы б не сустрэлі, і распавядуць гісторыі, пра якія вы б, магчыма, не пачулі. Дакументальныя фільмы на «Белсаце» – у будныя пасля «Аб’ектыву».

Штодня вас чакаюць выдатныя мастацкія фільмы па-беларуску. Зоркі сусветнага кіно, вядомыя рэжысёры, сапраўдныя эмоцыі. Глядзіце летнімі вечарамі на «Белсаце».

Каментары