Лес за дротам


Каля 57 квадратных кіламетраў беларускіх лясоў, палёў, балотаў і рэк апынуліся за плотам. Столькі зямлі агулам дзяржава здала ў арэнду на 99 гадоў нашым блізкаўсходнім сябрам – Катару і Аб’яднаным Арабскім Эміратам – пад рэзідэнцыі ды паляўнічыя ўгоддзі.

У чарговай гэтай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» Аўгінія Манцэвіч накіруецца ў Смалявіцкі ды Лагойскі раёны, дзе звычайныя жыхары аказаліся адрэзаныя ад зямлі, якую спрадвеку лічылі сваёй. Пачуем гісторыі людзей, якія карміліся лесам, ратаваліся ў лесе, а сёння назіраюць за любімымі мясцінамі праз плот.

У другой частцы перадачы наведаем мастака Сяргея Давідовіча-Зосіна з Лагойшчыны, для якога родныя мясціны таксама крыніца натхнення.

«Аўтаспынам па Беларусі» глядзіце ў суботу 22 ліпеня а 20:35.

Каментары