Лепшы серыял на лета: глядзіце «Дарэлаў» на «Белсаце»


Грэцыя, мора, закінуты дом. Вы з’ехалі з радзімы, каб пачаць новае жыццё. На шыі – дзеці, у кішэні – ні капейкі. Што рабіць?

Аб прыгодах сям’і брытанскіх эмігрантаў на грэцкім востраве Корфу распавядае камедыйны серыял «Дарэлы», зняты тэлеканалам «Бі-бі-сі». Большасць з таго, што ў ім апісана – праўда. Бо зняты серыял па матывах аўтабіяграфічных кніг знакамітага брытанскага пісьменніка-натураліста Джэралда Дарэла.

Гісторыя разгортваецца ў 1935 годзе, бо менавіта тады Джэралд з мамай, сястрой і двума братамі жыў на Корфу. Пасля смерці бацькі сям’я пераехала сюды з Англіі. Падавалася, што пракарміцца на грошы, якія маці атрымлівала ад брытанскай дзяржавы як удава, у Грэцыі будзе прасцей.

Але дзеці не хочуць ні вучыцца, ні працаваць, ні дапамагаць у хатняй гаспадарцы. Старэйшы брат Джэралда Лоўрэнс ужо тады вырашыў прысвяціць жыццё літаратуры. Сам Джэралд з дзяцінства захапляўся прыродаю і цягнуў у дом усё жывое. Сярэдні брат Лэслі захапляецца стральбою, а сястра Марго бавіць час, загараючы на беразе мора. Як пракарміць усю гэтую зграю, нават не размаўляючы па-грэцку?

Глядзіце «Дарэлаў» штонядзелю а 21:35 на нашым тэлеканале праз спадарожнік «Астра 4A». Серыял недаступны онлайн.

>>> Як настроіць спадарожнік, каб глядзець «Белсат»

Усё, што адбывалася на Корфу, Джэралд апісаў пазней у трылогіі, першая частка якой называецца «Мая сям’я ды іншыя звяры». Паводле яе і зняты серыял. Дзякуючы кнігам Джэралда, Корфу з беднага вострава ператварылася ў папулярны турыстычны напрамак.

ІА, belsat.eu

 

Каментары