Ларыса Геніюш. 108 гадоў няскоранай змагарцы


Выбітная паэтка, творы якой не знойдзеш у школьных падручніках літаратуры. 8 год савецкіх лагераў ды пажыццёвы нагляд КДБ. За што камуністы ненавідзелі Геніюш, і чаму мы павінны ганарыцца ёю?
Бацьку Ларысы Геніюш расстралялі камуністы. Паэтка правяла 8 год у Гулагу. Ніколі не прыняла савецкага грамадзянства. Жывучы ў эміграцыі, Легендарная паэтка была Генеральным сакратаром ураду Беларускай Народнай Рэспублікі і захоўвала архіў БНР, чым і выклікала цікавасць з боку савецкіх уладаў.
Ейную адметнасць ацанілі не толькі спецслужбы:
«Яна была чалавекам нетутэйшым. Адчувалася тое, што яна доўга жыла ў Празе. Адчувалася і тое, што яна доўга была ў Гулагу. Гэта накладала адбітак на яе. Гэта была неверагодная ветлівасць, неверагодная далікатнасць, неверагодная глыбіня. І ўзровень шчырасці неверагодны», – узгадвае пісьменнік Уладзімер Арлоў.
На 108-я народзіны паэткі Белсат пакажа дакументальны фільм прысвечаны Ларысе Геніюш. Глядзіце двухсерыйную стужку «Няскораная» 9 і 10 жніўня а 18:15, праз тэлепрымачы, а таксама онлайн.
Каментары