Куды дацягнуцца «доўгія рукі Крамля»?


«Белсат» запрашае на заключную частку спецыяльнага праекту «Тэрыторыя праўды» з Яўгенам Кісялёвым і Святланай Калінкінай.

У якой ступені пуцінская Расея зможа на працягу наступных шасці гадоў уплываць на ўнутраную палітыку суседніх краінаў? Якія сродкі ды метады дзеля гэтага ўжывае і ці далёка можа зайсці? Ці здольныя расейскія ўлады кіраваць настроямі ў грамадствах іншых краінаў і рэальна спрычыняцца да змены ўлады ў іх?

Дыскутаваць пра гэта на «Тэрыторыі праўды» будуць:

Юрый Раманенка – кіраўнік палітычных праграмаў Украінскага інстытуту будучыні

Віціс Юрконіс – палітолаг, выкладчык Віленскага ўніверсітэту

Міхал Патоцкі – рэдактар польскага штодзённіка «Dziennik Gazeta Prawna»

Канстанцін Эгерт – вядоўца праграмаў тэлеканалу «Дождж», калумніст «Deutsche Welle»

Павел Усаў – доктар палітычных навук, кіраўнік беларускага Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозаў

Прэм’еру чацвёртай часткі міжнародных дэбатаў «Тэрыторыя праўды» глядзіце ў сераду 14 сакавіка а 21:25.

Папярэднія выданні «Тэрыторыі праўды»

Каментары