«Кожны з нас» – ток-шоу Глеба Лабадзенкі


Гіт праграмнай сеткі «Белсату» вяртаецца ў эфір. Вострасацыяльнае ток-шоу Глеба Лабадзенкі, прэм’ера якога адбылася ў папярэднім сезоне, хутка зрабілася адною з самых папулярных праграмаў каналу і адной з найбольш прагляданых у сацыяльных сетках. Сюжэты для шоу адбіраюцца з самых гучных тэмаў у краіне і абмяркоўвацца з розных бакоў.

У студыі праграмы выказваюцца не толькі незалежныя эксперты, прадстаўнікі трэцяга сектару або праваабаронцы. Поруч з незалежнымі адмыслоўцамі ў студыі прысутнічаюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і праўладныя палітолагі.

Ток-шоу «Кожны з нас» глядзіце з 9 верасня што другую суботу пасля выдання «Абʼектыву».

Каментары