Колькі беларусаў зляцела з даху


https://www.youtube.com/watch?v=cSvRcyz1il8

Кожнаму з нас часам хочацца неяк расквеціць жыццё – праверыць сябе ў незвычайным. А ёсць людзі, якія робяць гэткае рэгулярна, часам нават гуляючы са смерцю.

Госць Валярыны Куставай, джампэр-экстрэмал Мікола Гласоўскі, гэтак ацэньвае страх:

«Страшна заўсёды, страх – гэта нармальна. Страх – нармальная рэакцыя нармальнага чалавека».

Акрамя размовы з Міколам Гласоўскім у праграме вы пабачыце сапраўдных руфэраў і дрыфтараў.

«Мы жывем у цынічным свеце, толькі хтосьці хаваецца ад цынізму, надзяваючы навушнікі, хтосьці сыходзіць унутр сябе – я ж скачу з дахаў», – кажа Мікола Гласоўскі.

Экстрым: забава ці гартаванне сябе?

Адказ – у аўторак а 19-й гадзіне, у прэм’ерным выданне «Прывату».

Каментары