Кітайцы дабраліся і да Купалля


Міно Чўэн і Сяў Ўэй прыехалі ў беларускую сталіцу з Кітаю, каб вывучыць расейскую мову. Каб спрасціць камунікацыю, Сяў Ўэй нават узяў новае імя – Міша.

Хлопцам вельмі падабаецца беларуская прырода, яны кажуць, што паветра ў нас чыстае і тут не так шмат людзей, як у Кітаі.

Каб даведацца больш пра Беларусь, сябры Міно і Міша вырашаюць ехаць на Купалле. Алег Мяцеліца і ягоная сям’я ладзяць святкаванні Купалля ўжо 18 гадоў. Мясціны, дзе звычайна гэта адбываецца, надзвычай прыгожыя, там растуць магутныя дубы-даўгавечнікі.

Для хлопцаў жа ноч перад Купаллем будзе не простая. Яны ніколі не ночылі ў намёце, а давядзецца адразу, так бы мовіць, скокнуць з галавой у ваду.

Як бачаць нас, нашыя звычаі ды традыцыі людзі зусім іншай культуры?

Глядзіце ў прэм’ерным выданні «Welcome ў Беларусь» у нядзелю 8 ліпеня а 20:40.

Каментары