Як беларуская ўлада прымушае людзей самаарганізоўвацца?


https://www.youtube.com/watch?v=iB22zWdzslU

 

 

 

Жыхары вёскі Дроздава пад Менскам заплацілі вялікія грошы, каб купіць тут зямлю, аднак ужо больш за 20 гадоў не могуць дачакацца ад уладаў школы і дзіцячага садка. Куды ідуць іхныя падаткі? Разбіраліся стваральнікі праграмы «Людскія справы».

Паводле Генеральнага плану, школа тут мусіла з’явіцца яшчэ ў 1992-м годзе, але да гэтае пары жыхарам даводзіцца вазіць дзяцей на вучобу ў Менск. Няма ў вёсцы і дзіцячага садка. Жыхарам прышлося самаарганізавацца, каб зрабіць паселішча прыдатным да жыцця: дзякуючы ініцыятыве грамадзянаў у вёсцы ёсць дзіцячая пляцоўка і газ.

Але не кожную праблему можна развязаць без дапамогі дзяржавы:

«Як дзяцей даставіць у школу? Мы шматдзетная сям’я… Пешшу да Малінаўкі вельмі далёка. Да гораду таксама не дабрацца. Як быць? Мае бацькі жывуць за 300 кіламетраў адсюль у вёсцы, дзе дзяцей адвозяць у школу і прывозяць назад», – абураецца жыхар Дроздава.

Кожная сямя ў вёсцы штогод аддае 100 долараў падатку на нерухомасць. Акрамя таго толькі за апошнія два гады ад продажы зямлі на аўкцыёне мясцовы бюджэт папоўніўся на 720 000 долапраў. Куды ж ідуць грошы?

Раённы бюджэт на 2016 год прадугледжвае на добраўпарадкаванне паселішчаў толькі 1,3 % ад усіх бюджэтных выдаткаў, у той час як на агульнадзяржаўную дзейнасць, то бок на ўтрыманне дзяржапарату, правядзенне выбараў ды іншае планавалася пусціць 35 % сродкаў.

Ці справядлівае такое пераразмеркаванне сродкаў. Хто гаспадар беларускае зямлі? Алесь Залеўскі ды журналісты «Людскіх справаў» запыталі жыхароў вёскі Дроздава, мясцовыя ўлады і гасцей у студыі: эксперта зямельнае рэформы Андрэя Завадскага ды гісторыка Дзмітрыя Дразда. Запрашаем на прэм’еру «Людскіх справаў» у чацвер, 8 снежня, а 18:55.

 

Каментары