Каго трэба адправіць на «Еўрабачанне»?


Пятнаццаты раз Беларусь паўдзельнічае ў «Еўрабачанні». Здаецца, вынік загадзя вядомы. Чаму гэтак адбываецца?

Чароўная паэтка і адкрывальніца сенсацыяў Валярына Кустава запрашае на свой «Прыват». Прааналізаваць нашыя паразы і перамогі на галоўным музычным конкурсе свету ёй дапаможа журналіст і PR-менеджар Сяргей Андрыянаў, які аддаў «Еўрабачанню» большую частку свайго жыцця.

Сяргей Адрыянаў прыгадаў, што скандалы і фальсіфікацыі на адборы беларускіх удзельнікаў конкурсу адбываліся з самага пачатку нашага ўдзелу.

«Калі паехаў дуэт «Аляксандра і Канстанцін», насамрэч перамагла Наталля Падольская. Адбылася першая фальсіфікацыя. Як карабель назавеш… Гэтак і пайшло».

І сапраўды, пацверджаннем – штогадовыя скандалы: з Анжалікай Агурбаш, Дзмітрыем Калдуном, з Русланам Алехнам, з гуртом «Litesound» і з іншымі ўдзельнікамі.

Таксама ў праграме вас чакаюць сустрэчы з выканаўцамі, якія рэпрэзентавалі Беларусь на «Еўрабачанні» ў розныя гады. Яны і раскажуць пра закуліссе конкурсу.

Глядзіце «Прыват» харызматычнае паэткі Валярыны Куставай у аўторак, 7 лістапада, а 19:00. Праграма дасяжная праз тэлевізар, у онлайне, а пасля прэм’еры – і на старонцы.

Каментары