Каб пазбавіцца дыягназу, ёй давядзецца навучыцца чытаць


Добра вядома, што ў Беларусі псіхіятрычны дыягназ ставяць на ўсё жыццё. Людзі, якія аднойчы апынуліся ў псіхіятрычнай установе, прызнаюцца недзеяздольнымі і ніколі не будуць мець права на перагляд.

Галоўнай гераіні новага рэпартажу «Белсату» паставілі дыягназ нават без сур’ёзных даследаванняў…

Каб пазбавіцца дыягназу, ёй трэба навучыцца чытаць.

Не зважаючы на падтрыманне з боку сваякоў і дактароў, для жанчыны гэта робіцца цяжкім выпрабаваннем.

17 кастрычніка, у аўторак, а 21:25 глядзіце прэм’еру кранальнага рэпартажу «Урокі чытання». Рэпартаж дасяжны онлайн на нашай старонцы ды на мабільных прыладах з дапамогаю новага прыстасавання. Спампаваць якое можна тут.

Каментары