«J:Морс» з фолкавым прысмакам у студыі «Belsat Music Live»


Госці новага выдання «Belsat Music Live»«J:Морс» – гурт, які стала шукае новых ідэяў для прасоўвання ўласнае творчасці. Уладзімір Пугач у размове з Сяргеем Будкіным і Міраю Шульц распавядзе, ці мае бізнес-план заваявання музычнага рынку, чаму ў апошніх песнях адмовіўся ад камп’ютарнае лексікі, і наогул – як ратуецца ад сучаснага свету, калі ён назаляе. Адну з песень у жывым сэце музыкі створаць наўпрост падчас трансляцыі, а напрыканцы праграмы прэзентуюць свой апошні беларускамоўны гіт у харавой версіі разам з дзіцячым ансамблем «ФолкРада».

Не прапусціце «Belsat Music Live» у суботу а 20:30.

Каментары