І казу пакарміў, і масла зрабіў


Дзе толькі ні пабывалі і каго толькі ні наведалі стваральнікі праграмы «Вяскоўцы». Прыйшла чарга завітаць і да сельскай інтэлігенцыі, цудоўнага сужэнства настаўнікаў, мужа ды жонкі, якія шмат гадоў прысвяцілі выхаванню маладога пакалення. Пра выклікі іхнага жыцця, працу і хобі яны шчыра распавялі вядоўцу Віктару Шукеловічу. Падзяліліся яны таксама звесткамі пра свайго земляка, «добрага пана» Рамана Скірмунта, які ў свой час быў прэм’ерам Беларускае Народнае Рэспублікі.

Вядоўца таксама не сядзеў склаўшы рукі, а, як заўсёды, завіхаўся па гаспадарцы, даглядаў жывёлу і нават пакаштаваў корм, прыгатаваны козам.

Ці пасмакаваў Віктару ласунак з казінага меню і ці ўдалося яму збіць масла колішнім метадам – глядзіце ў прэмʼерным выданні «Вяскоўцаў» у сераду, 29 лістапада, а 21:25.

Каментары