Хварэеш на дэпрэсію? Развітайся з працаю!


Ірына жыве ў пастаяннай дэпрэсіі. Яна стаіць на ўліку ў дыспансеры памежных станаў. Ніякіх забаронаў на працу жанчына не мае! Але працадаўцы пасля таго, як заўважаюць, што яна «з дзівацтвамі», спяшаюцца з ёй развітацца.

Як і дзе знайсці працу чалавеку, які стаіць на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры? Працадаўцы не спяшаюцца прымаць такіх людзей у свой калектыў. Выпадак Сашы з Горадні складаны ўдвая: лекары не даюць яму групы, а, значыць, хлопец не мае ніякіх сродкаў да існавання. Ды і дзяржава не аказвае яму падтрымання. Адзіным месцам, дзе яго прымаюць такім, які ён ёсць, і хоць неяк спрабуюць яму дапамагчы, стаў Клубны дом «Адкрытая душа».

У студыі Алесь Залеўскі шукае адказ на пытанне, як працаўладкавацца асобам з псіхічнымі адхіленнямі ды захворваннямі разам з Наталляй Амплеевай, заснавальніцаю кампаніі «АртІдэя» для людзей з інваліднасцю і Вольгай Рыбчынскаю, якая забяспечвае падтрыманне 130 асобам з псіхічнымі захворваннямі ды іхную рэабілітацыю.

Глядзіце прэм’ернае выданне «Людскіх справаў» 15 лютага а 18:55.

Каментары