Хто і як «беларусізаваў» Эверэст?


У гасцях праграмы «Прыват» – рэкардсмен «Кнігі рэкордаў Гінэса», альпініст і доктар Эдуард Ліпень. Вось ужо 64 гады ён займаецца гэтым небяспечным спортам. Каменяпады, лавіны, селі, абмаражэнні і смерць – звычайныя зʼявы для ягонага занятку.

Ці ўяўляеце вы сабе трэпанацыю чэрапа скальнымі крукамі ды швейцарскім сцізорыкам на вышыні 6000 метраў? Эдуард Ліпень распавёў вусцішныя падрабязнасці экспедыцыі на пік Хімік у далёкім 1969 годзе, дзе ён сам-насам апынуўся перад складаным выклікам. Даводзілася беларускаму лекару ісці і маршрутамі, усыпанымі чалавечымі парэшткамі. Яму не сорамна казаць, што даводзілася літаральна пераступаць цераз трупы, каб дайсці да мэты.

Што лепш: прайсці і застацца жывым ці дадаць да гэтых трупаў яшчэ свой труп?

задае рытарычнае пытанне бывалы альпініст.

Удалося Эдуарду Ліпеню ўзяць і самы высокі пункт планеты. Менавіта туды ён занёс кавалак Беларусі. Падрабязней пра альпінізм і пра магчымасці гэтага спорту ў раўніннай Беларусі – у «Прываце» ад харызматычнае паэткі Валярыны Куставай у аўторак, 12 верасня, а 19:00. Праграма даступная па тэлевізары, онлайн, а пасля прэмʼеры – і на старонцы www.belsat.eu

Каментары