Хлопец з Эквадору прыехаў у Беларусь, каб атрымаць адукацыю, а застаўся назаўсёды


У новым вакацыйным праекце «Welcome ў Беларусь» замежнікі вандруюць па нашай краіне ў пошуках экзатычных месцаў. Штонядзелю новы герой адкрывае для сябе і для нас з вамі цікавыя мясціны. Герой трэцяга выдання праграмы – музыка з Эквадору Хуан Карлас, які прыехаў у Беларусь атрымаць вышэйшую адукацыю.

Музыка заўсёды была ягоным хобі, але з часам Карлас з сябрамі з гурта «El Rokudo» пачаў зарабляць, выступаючы на вуліцах і вечарынах.

Каб паслухаць гурт «El Rokudo», мы завітаем у Горадню, дзе ладзіцца Фестываль нацыянальных культураў, прысвечаны шматлікім дыяспарам, якія жывуць у Беларусі.

Эквадорцы на фэсце здзіўляюць гасцей, спяваючы шлягеры на расейскай мове.

Карлас знайшоў у Беларусі не толькі ўпадабаны занятак, але і каханне. У паселішчы Пагранічны разам з жонкаю Воляю яны гадуюць дзвюх дачок. Глядзіце новую вакацыйную праграму «Белсату» «Welcome ў Беларусь». Прэм’ера трэцяга выдання – 24 чэрвеня а 20:35. Не прапусціце!

Праграму можна паглядзець праз тэлепрымачы ды онлайн на нашай старонцы.

Каментары