Гвалтоўная калектывізацыя – гэта не міф


https://www.youtube.com/watch?v=YeEM5cvTNr0

Калектывізацыя ўсходнебеларускай вёскі ў складзе БССР праводзілася савецкай уладай у канцы 1920-х – 1930-х гадах. У Заходняй Беларусі рассяляньванне адбывалася ў 1946–1952 гадах у няпростыя часы пасляваеннага аднаўлення, але паводле таго самага сцэнарыю і тымі ж прымусовымі метадамі, як і на ўсходзе.

Улляна Міркевіч з вёскі Ласіцк Пінскага раёну гэтак прыгадвае тыя часы:

«Нам ні за што не плацілі, нічога нам не давалі…»

Пакуль савецкая прапаганда паказвала вобраз шчаслівых жыхароў вёсак, чыю маёмасць калектывізавалі, сапраўдная вёска зазнавала велізарную трагедыю.

На пытанне ўдзельніка экспедыцыі па вуснай гісторыі «Калі было добра на вёсцы, у які час» баба Уля з вёскі Валішча адказвае:

«А хто ж яго ведае, у які час…»

Аўтары фільму выпраўляюцца разам з удзельнікамі экспедыцыі па вуснай гісторыі, каб запісаць успаміны сведкаў, якія яшчэ памятаюць тыя няпростыя часы.

У нядзелю а 19:30 толькі на «Белсаце» – унікальныя ды кранальныя размовы з відавочцамі тых падзеяў у прэм’еры дакументальнае стужкі «Калгаснікі». Глядзіце таксама онлайн.

Каментары