Гурт «Teleport» у «Belsat Music Live»


У новым выданні аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна – жывы выступ гурта «Teleport». Яскравага прадстаўніка беларускай неапсіхадэліі, пераможцы «Басовішча-2017».

Хлопцы падзеляцца сваймі высновамі з вядоўцаю Міраю Шульц пасля выступаў у Нямеччыне, адкажуць на закіды ў старамоднасці ды сыграюць магічны сэт з песень з будучага альбому.

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • «Leta» (музыка і словы Максіма Мацэвіча)
  • «Nioman» (словы і музыка Яўгена Цярэнцьева)
  • «Padvojnasc» (словы і музыка Яўгена Цярэнцьева)
  • «Moj ladny sviet» (словы і музыка Яўгена Цярэнцьева)
  • «Luna» (словы і музыка Яўгена Цярэнцьева)

У суботу, а 20:30, у прэм’ерным выданне аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Teleport».

Глядзіце праграму на ўсіх прыладах онлайн ды пішыце нам у суполку ў «Facebook’у».

Каментары