Год без лета


https://youtu.be/AJrfh18b5Ro

А вы ведаеце, што «Год без лета» – гэта пра 1816 год, у якім у Еўропе і Амерыцы панавала незвычайна халоднае надвор’е. Да сённяшняга дня ён застаецца самым халодным годам з пачатку дакументавання надвор’я.

Але ў годзе 2016-ым самае анамальна спякотнае на падзеі «Лета ў Аб’ектыве».

Ці ведаеце вы, чым жыве Беларусь на вакацыях?

Адзін дзень на беларускай станцыі кальцавання птушак у Тураве.

Адзіны беларускі пункт кальцавання, які нядаўна зрабіўся сусветна вядомым сярод арнітолагаў яшчэ і тым, што там злавілі ды акальцавалі самага старога ў свеце куліка-марадунка.

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства штогод ладзіць экспедыцыі ў беларускія вёскі ў пошуках самабытных традыцыяў.

Глядзіце наш відэасюжэт пра паездку сябраў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў Пружанскі раён, у вёскі Белавежскай пушчы.

Галоўныя культурніцкія падзеі за тыдзень у адным месцы. Глядзіце летнім вечарам кожную сераду ў «Аб’ектыве».

Лета працягваецца, а, значыць, працягваецца «Лета ў Аб’ектыве»!

Каментары