Гісторыя Беларусі – гісторыя змагання


«Белсат» прэзентуе цыкл пра найноўшую гісторыю Беларусі як гісторыю змагання за незалежную і дэмакратычную Беларусь, якая ахоплівае тры дзесяцігоддзі – з пачатку 1980 г. і да моцнага выступу супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2010 г.

У трэцім сезоне дакументальнага цыклу «Сведкі» Вячаслаў Ракіцкі паказвае падзеі першага дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя ў Беларусі. Ягоныя суразмоўцы ды сведкі падзеяў – палітыкі, дзеячы, журналісты – раскажуць пра сваю Беларусь 2000-х.

Нельга абмінуць галоўныя падзеі гэтага перыяду. Тым болей калі лічыць «Сведкаў» своеасаблівым відэападручнікам па найноўшай гісторыі Беларусі – тлумачыць аўтар цыклу.

«Сведкі» 2000-х распавядуць, між іншага, пра Дзень Волі 2000 г., народную вахту ў абарону Курапатаў, прэзідэнцкія выбары 2006 г., Плошчу і турмы як сімвалы змагання за свабоду.

Першую серыю новага сезону «Сведкаў», пра Дзень Волі, глядзіце ў пятніцу, а 19:10, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары