Гісторыі людзей, якія з’ехалі за мяжу, розныя – часам нават трагічныя


https://www.youtube.com/watch?v=s58pRMoIoag

Паводле сацыялагічных звестак, больш за палову грамадзянаў Беларусі векам да 30 гадоў мараць з’ехаць з краіны, але не маюць магчымасці.

Масавае беспрацоўе, адсутнасць перспектывы адбыцца як адмыслоўца і грамадзянін – усё гэта спрыяе пашырэнню такіх настрояў. Але ці разумеюць маладзёны, што за перамяшчэнне ў іншае грамадства, асяроддзе трэба заплаціць звычнымі стандартамі жыцця, колам дачыненняў, уяўленнямі, прыхільнасцямі?

З іншага боку, амаль поўная адсутнасць беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці робіць маладых беларусаў рэкрутамі масавага касмапалітычнага руху, што апанаваў Еўропу. Можа, гэтак і трэба?

Адказы – у суботу, а 21:10, у наступным выданні ток-шоу «Форум» з Эдуардам Мельнікавым. Праграму таксама можна глядзець на нашай старонцы онлайн.

Каментары