Гіпнатычны сэт «Shuma» ў «Belsat Music Live»


У новым выданні аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з гіпнатычным сэтам выступіць «Shuma».

Ім удалося злучыць два неспалучальныя сусветы – сучасную электроніку і старадаўнія народныя спевы. Іхная музыка гучыць у клубах, на тэхна-вечарынах, у гандлёвых цэнтрах, «Макдоналдсе» і цягніках.

Чым даводзіцца ахвяраваць дзеля творчасці? Ці пагадзіліся б на працу ў Мінкульце? Чаму цяпер яны выступаюць у фармаце дуэту, і як гэта адаб’ецца на далейшай творчасці? І наколькі рэальны ад’езд гурта з Беларусі?

Пра гэта і не толькі Руся ды Аляксей Будзько распавядуць вядоўцы Міры Шульц.

У праграме прагучаць песні:

  • «Rano-Rano»
  • «De Ty Kupalo»
  • «To-To-To»
  • «Miz Kamor»

У суботу, 18 лістапада, а 20:25, у прэм’ерным выданні аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Shuma».

Глядзіце праграму на ўсіх прыладах онлайн ды пішыце нам у суполку ў «Facebook’у».

Каментары