Геніяльны Вім Вэндэрс на «Белсаце»


https://www.youtube.com/watch?v=gB58CmKmb-U

Слова «фатаграфія» складаецца з двух грэцкіх  лексемаў: «фатос» – святло і «графас» – пісаць. «Фатаграфія» значыць «пісаць святлом». Пісаць святлом зрабілася галоўнаю мэтаю сусветна вядомага бразільскага фатографа Сэбаст’яна Саўгаду.

«Усе, што я зразумеў пра Сэбаст’яна Саўгаду: яму сапраўды балела пра людзей», – кажа Вім Вэндэрс.

Ягоны талент, прага да жыцця і смеласць дазволілі паказаць свету патаемныя куткі зямлі ды чалавечае душы, нават самыя жудасныя яе мясціны.

«Колькі разоў я адкладваў камеру, каб выплакацца», – прыгадвае фатограф.

Усё, што адбываецца ў фільме, – гэта не проста расповед пра цяжкую працу фатографа, гэта глыбокае даследаванне чалавечае істоты.

У суботу а 23-й гадзіне, напярэдадні Калядаў, глядзіце прэм’еру дакументальнага фільму яскравага рэжысёра Віма Вэндэрса «Соль зямлі», таксама онлайн.

Каментары