Гарадскі ляснічы Ігар Корзун – пра помнік Леніну: Гэта ж дабро!


Марыя Чыквін завітала ў госці да гарадскога ляснічага Ігара Корзуна ды экаактывіста Аляксандра Жарнасека. Іхныя развагі пра беларускую ідэнтычнасць могуць здзівіць не толькі палякаў, але і самых беларусаў.

Ігар Корзун правёў Марыю па Менску і паказаў ёй зусім не вядомыя шырокай публіцы месцы. Мы даведаемся пра тое, чаму і дзе ў Менску голы хлопчык мяняе свае майткі на яблык. І чаму беларусы не пазбаўляюцца савецкай мінуўшчыны, не руйнуюць савецкіх помнікаў:

«Мы, беларусы, жывучы ў нашай дзяржаве, яшчэ не цалкам ведаем, што нам трэба, а што – не».

Аляксандр Жарнасек увогуле жыве сваім уласным жыццём, быццам і не ў Беларусі, з яе дыктатураю ды праблемамі нацыянальнай ідэнтычнасці. Яго хвалюе аднаўленне рэліктавых лясоў і здаровага ладу жыцця, ды з’язджаць з Беларусі Аляксандр не збіраецца.

«Чалавеку не так важна, дзе жыць. Усюды жывуць тыя ж самыя людзі з тымі самымі праблемамі».

Якія яшчэ незвычайныя ідэі прапаноўвае зрэалізаваць Аляксандр Жарнасек, вы даведаецеся ў чарговай серыі цыклу «Беларускі клімат» у суботу, 14 ліпеня а 20:30.
Каментары