Галакост – гісторыя, на якую нельга забыцца


https://youtu.be/HjLMb7Le38A

Кранальны аповед, асабістая гісторыя хлопчыка, які перажыў Галакост.

Гэта і паэтычна-дакументальны расповед, шакуючыя сведчанні, неверагоднае запіс успамінаў, цудам і пры дапамозе звычайных людзей, выратаванага тады маленькага хлопчыка Гэнрыка Шэнкера з пекла Галакосту. Гэта гісторыя неверагодных супадзенняў і велізарнай прагі да жыцця.

У фільме таксама пра малавядомы факт, што ўвосень 1939-га, яшчэ да пачатку стварэння лагеру смерці «Аўшвіц-Біркенаў» у Асвенціме ўзнік Офіс эміграцыі габрэяў у Палестыну, створаны Шэнкерам-старэйшым на загад нацыстаў. І тысячы людзей з усёй Сілезіі пачалі сцякацца ў мястэчка – у надзеі на ратунак. Але ідэя легальнай эміграцыі, з-за абыякавасці света, правалілася….

Галоўны герой ад часоў вайны цалкам глухі.

«..Я памятаю ўсе вобразы і гукі, якія замкнуліся ўва мне, нібы ў ракавіне. Відаць таму я і страціў слых, каб ня мець магчымасці забыць іх. Сёння я глухі, нічога ня чую, але гэтыя жахлівыя гукі майго дзяцінства гучаць ува мне настолькі моцна, як і тады, калі прагучалі. Паўпраўдзе, я не павінен быў нарадзіцца. Я жыву выпадкова».

Сам Гэнрык так кажа пра тагачасныя падзеі:

«Той габрэй, які ўратаваўся ў час вайны, ніколі б не ўратаваўся, калі б недзе, у нейкай сітуацыі, яму не дапамаглі палякі. Мы ня толькі ўдзячныя да апошняга ўздыху тым людзям, якія нас ратавалі. Гэтыя людзі – светачы чалавецтва. Яны былі ціхімі героямі тае вайны».

Не прапусьціце! У чацьвер (28 ліпеня) а 22:00 дакументальны фільм “Дотык анёла” на Белсаце і belsat.eu!

Паўторы: пятніца (29 ліпеня) a 16:45
субота (30 ліпеня) а 13:50

рэж. Марэк Томаш Паўлоўскі, 2015 г. , Польшча

Каментары