Французскі гіт па-беларуску


https://www.youtube.com/watch?v=KZ2qHGLG_Rw

Фільм «Што мы зрабілі з Богам?», які ў 2014 годзе ў Францыі паглядзелі 12 мільёнаў гледачоў, цяпер па-беларуску на «Белсаце». Гэта камедыя, якая змагаецца з праблемамі сучаснага свету – смехам!

Спадар Вэрнёй і ягоная жонка – добрасумленнае сужэнства каталікоў, бацькі чатырох дачок-прыгажунь. У дачок няма праблемы з тым, каб пабрацца шлюбам. Тры дзяўчыны ўжо знайшлі сваё шчасце. Вось толькі мужы, на думку бацькоў, не найлепшыя: адзін – кітаец, другі – араб, трэці – габрэй. Прыйшоў час, і чацвёртая дачка паведамляе радасную навіну: яна таксама выходзіць замуж. І ейны жаніх – чарнаскуры…

Камедыю «Што мы зрабілі з Богам?» глядзіце ў суботу а 21:15, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары