Этна-трыа «Троіца» – у «Belsat Music Live»


https://www.youtube.com/watch?v=oSxHKInNAL8

У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітае містычнае і чароўнае этна-трыа «Троіца». Іван Кірчук, Юрый Дзмітрыеў і Юрый Паўлоўскі паразважаюць у размове з Міраю Шульц пра тое, каму патрэбная іхная творчасць і чаму так атрымліваецца, што аднаму з найлепшых беларускіх гуртоў не стае грошай, каб запісаць даўно гатовы альбом у добрай якасці. Таксама пра крыніцы натхнення, пра тое, чаму дзеці не будуць працягваць іхнай справы.

А ў жывым сэце прагучаць прэм’еры: музыкі ўпершыню пакажуць песні са сваёй новай кружэлкі.

Прэм’еру выдання «Belsat Music Live» глядзіце ў суботу а 20:30.

Каментары