Дзяржава маніпулюе статыстыкаю, каб інвалідаў было менш


Наступнае выданне аўтарскае праграмы Эдуарда Мельнікава прысвечанае праблемам інвалідаў у Беларусі.

Чаму дзяржава абыякава ставіцца да правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі? Выкрываем маніпуляцыі са статыстыкаю.

«Дзіўная рэч робіцца: колькасць дзяцей-інвалідаў расце, а дарослых інвалідаў памяншаецца! Як так магчыма?» – пытае сваю госцю Эдуард Мельнікаў.

Ці магчыма павысіць статус інваліда ў беларускім грамадстве?

«Чалавека з абмежаванымі магчымасцямі паставілі ў пазіцыю, што ён павінен ісці і прасіць. Інваліда пазбавілі магчымасці кіраваць сваім жыццём – пазбавілі волі», – мяркуе герой праграмы.

Глядзіце прэм’ернае выданне аналітычнае праграмы «Рапарт» Эдуарда Мельнікава ў пятніцу, 11 траўня, а 18:55. Таксама праграма дасяжная онлайн на нашай старонцы ды на мабільных прыладах.

Каментары