Дзікі шал і зубровая моц. «The Superbullz» у «Belsat Music Live»


У студыі «Belsat Music Live» – супергурт, у які ўваходзяць удзельнікі вядучых беларускіх камандаў.

Лідар калектыву Алесь-Францішак Мышкевіч, бас-гітарыст «Крамбамбулі» і Лявона Вольскага, былы ўдзельнік гуртоў «J:морс» і «Trubetskoy». У склад «The Superbullz» (першапачаткова гурт называўся «The Superboyz») акрамя Алеся-Францішка Мышкевіча ўваходзяць: Павел Трыпуць («Крамбамбуля») – гітара, Валерый Дасюкевіч («J:морс») – бас, Павел Мамонаў («Крамбамбуля», «J:морс») – бубны, Андрэй Якубчык («Крамбамбуля») – труба, Раман Язукевіч – трамбон.

Музыкі сыграюць самыя ўдарныя нумары са свайго дэбютнага альбому «Хардкор Заходняга Палесся», а таксама патлумачаць, навошта ім яшчэ адзін гурт, назавуць чужыя песні, якіх ніколі не сыграюць на карпаратыве, ды хайпануць на тэме эротыкі – паспрабуюць угадаць разам з вядоўцай Міраю Шульц пасцельныя сцэны з вядомых кінафільмаў.

У студыі прагучаць такія песні, як «Зубры», «Bulba In The Floor» ці «Не забываю». «Belsat Music Live» глядзіце ў суботу а 20:25.

Каментары