Дзе месца крымскіх татараў?


Адмыслова на гадавіну высялення крымскіх татараў з паўвыспы «Белсат» пакажа два фільмы на гэтую тэму.

У мастацкім фільме «Хайтарма», назва якога з крымскататарскай мовы азначае «вяртанне», апавядаецца пра трагічную старонку ў гісторыі крымскататарскага народу 18 траўня 1944 года, пачатак сталінскай аперацыі ў дэпартацыі крымскіх татараў з іхнае роднае зямлі. У цэнтры сюжэту славуты ваенны лётчык, двойчы Герой Савецкага Саюзу АметХан Султан.

Дакументальная стужка супольнай з «Белсатам» вытворчасці «Калі гэты вецер сціхне» апавядае чатыры асабістыя гісторыі крымскататарскіх сем’яў з акупаванага Крыму, што ўвабралі ў сябе шырокі досвед людзей, якія жывуць пад ціскам палітычнага рэжыму. Цяжкасці, з якімі сутыкаюцца гэтыя сем’і, датычаць бальшыні татараў і выклікаюць моцныя эмоцыі. Асноўны матыў стужкі не ўласна рэжым, але яго наступствы, што адбіваюцца на лёсах звычайных людзей, якія проста жадаюць жыць, кахаць і мець сямю.

Драму «Хайтарма» глядзіце ў чацвер а 23:00, а дакументальную стужку «Калі гэты вецер сціхне» у пятніцу а 22:05.

Каментары