Дзе аселі мільёны еўраў замежнай дапамогі?


Алесь Залеўскі і ягоная каманда журналістаў раскрылі шокавыя падрабязнасці таго, як раскрадаюцца грошы, прызначаныя для інвалідаў у Менску, і што адбываецца з еўрапейскім праектам для інвалідаў на Валожыншчыне.

На вул. Нёманскай, 2 у Менску мусіў з’явіцца рэабілітацыйны цэнтр. На першым паверсе цяпер – крамы ды салоны. Іншы будынак для рэабілітацыі інвалідаў проста аддалі пад знос. Пра падрабязнасці справы і махлярства распавядае былая бухгалтарка, з якою ўдалося запісаць інтэрв’ю:

«Каб не адзелі кайданкі – я вырашыла сысці», – падсумоўвае яна.

А ў студыі адна з госцяў, Алена Зуйкова з Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі, выносіць вердыкт:

«Думаю, што гэта вяршыня айсберга, бо праблема непразрыстасці і неадказнасці вельмі істотная ў распаўсюджванні донарскай дапамогі».

Болей у праграме «Людскія справы» ў чацвер, 9 лістапада, а 18:55. Праграма дасяжная праз тэлевізар, у онлайне, а пасля прэм’еры – і на старонцы.

Каментары